«Пры затрыманьні мужчына аказаў супраціў і адкрыў агонь па супрацоўніках міліцыі. У адказ была ўжытая зброя, з раненьнем ён дастаўлены ў мэдустанову», — паведамляе МУС.
Пазьней у Тэлеграм-канале МУС паведамілі, што падазраванага забілі.
На месца здарэньня прыбыў міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.
Шукалі Аляксандра Ліпскага разам з 63-гадовай маці Ларысай Ліпскай: меркавалася, што тая хаваецца разам з сынам.
Паводле прэс-службы МУС, у лістападзе 2021 году ў кватэру на вуліцы Ракасоўскага ўварваўся ўзброены мужчына і некалькі разоў стрэліў у 33-гадовую жанчыну. Яна загінула. Нападнік таксама паспрабаваў забіць яе мужа. Той, ратуючыся, скочыў з гаўбца.
Форум