Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Вільні да Вашынгтону. У дзясятках гарадоў сьвету пройдуць акцыі да 4-й гадавіны выбараў і пачатку пратэстаў у Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Вільні 21 траўня 2023 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ў Вільні 21 траўня 2023 году

Беларуская дыяспара абвясьціла міжнародную акцыю «Дзень годнасьці» ў чацьвертую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 году ў Беларусі. Беларусы па ўсім сьвеце выйдуць на акцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі.

Акцыі й імпрэзы ў розных гарадах сьвету пройдуць з 9 па 11 жніўня.

Расклад (абнаўляецца):

9 жніўня, пятніца

  • Беласток, Польшча. 18:30, Rynek Kościuszki 4. Збор удзельнікаў каля помніка Пілсудзкаму ў Беластоку. Удзельнікаў акцыі заклікаюць надзяваць вышыванкі й адзеньне колераў нацыянальнага сьцяга. Дэталі
  • Бостан, ЗША, 18:00. Пад адрасам Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010) пройдзе прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», натхнёнай рэальнай гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша. Дэталі
  • Брусэль, Бэльгія, 13:45. Збор удзельнікаў — на Place du Luxembourg, Brussels. Мітынг пройдзе каля Эўрапейскага Парлямэнту: Place du Luxembourg, Brussels, 1050. Пасьля мітынгу ўдзельнікі пройдуць маршам да Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі, Rue de la Science, 23. Дэталі
  • Бэрлін, Нямеччына, 18:00. Пад адрасам Haus der Statistik, Otto Braun str. 70-72 пройдзе выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген. У рамках адкрыцьця выставы наведнікаў запрашаюць далучыцца да сустрэчы беларускай дыяспары ў Бэрліне. Дэталі
  • Варшава, Польшча, 18:00. «Марш Годнасьці». Збор удзельнікаў — plac Żelaznej Bramy. Марш пройдзе маршрутам: plac Żelaznej Bramy — Marszałkowska — Świętokrzyska — plac Kopernika. Дэталі
  • Вільня, Літва, 17:00. Марш і мітынг, збор удзельнікаў — на Катэдральным пляцы. Удзельнікі акцыі выкажуць падтрымку беларускім палітвязьням, а потым каля мэмарыялу побач з амбасадай Беларусі прыгадаюць тых, хто загінуў за свабоду Беларусі. Дэталі
  • Гданьск, Польшча, 18:00. «Марш Годнасьці». Збор удзельнікаў — ля Фантану Нэптуна, марш пройдзе да Эўрапейскага Цэнтру Салідарнасьці. Дэталі
  • Клайпеда, Літва, 19:00, збор удзельнікаў каля аркі на Tiltų g., 2. Дэталі
  • Кракаў, Польшча. 18:00. Марш і мітынг, збор удзельнікаў — на placu Wielkiej Armii Napoleona. Дэталі
  • Рыга, Латвія, 19:00. Мітынг пройдзе на плошчы Латыскіх Стральцоў (Latviešu Strēlnieku laukums).
  • Стакгольм, Швэцыя, 18:00. Збор удзельнікаў на пляцы Mynttorget. Дэталі
  • Таронта, Канада, 19:30. Пад адрасам 524 St. Clarens Ave. пройдзе спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць». Гэты эмацыйны чорна-белы фільм паглыбляецца ў самае сэрца Беларусі падчас бурных наступстваў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Дэталі
  • Тбілісі, Грузія, 17:00. Збор удзельнікаў каля амбасады Беларусі. «Марш Годнасьці» пройдзе да Першай гімназіі, дзе ў 18:30 распачнецца мітынг. Дэталі
  • Торунь, Польшча, 19:00, збор удзельнікаў каля помніка Капэрніку. Дэталі
  • Уроцлаў, Польшча. 17:30 — адкрыцьцё выставы Вольгі Якубоўскай «Беларусы — коцікі», ад ul. Świdnicka да ul. Kazimierza Wielkiego. 18:30 — бясплатны канцэрт беларускіх музыкаў пад адрасам Salonik Pub, ul. Braniborska 2/10. Выступаюць: Валянціна Болбас, Адэля Вольская і Алесь Папковіч. Дэталі
  • Флярэнцыя, Італія, 11.00. Мітынг пад адрасам Piazza del Duomo, 10. Дэталі
  • Шчэцін, Польшча. 19:30. Збор удзельнікаў — на placu Solidarności. Дэталі

10 жніўня, субота

11 жніўня, нядзеля

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG