Пра гэта інфармуе агенцтва «Позірк».
6 жніўня Мінскі гарадзкі суд разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага таварыства нэўролягаў, зарэгістраванага ў 2010 годзе.
13 жніўня той жа суд зоймецца пазовам Мінюсту аб ліквідацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства рэнтгена-эндаваскулярных хірургаў, зарэгістраванага ў 2014 годзе.
Таварыства ўдзельнічала ў арганізацыі сэмінараў, зьездаў і канфэрэнцый для рэнтгенаэндаваскулярных хірургаў Беларусі. Арганізацыю ўзначальвае загадчык аддзяленьня рэнтгенандаваскулярнай хірургіі РНПЦ «Кардыялогія» Алег Паланецкі. У 2020 годзе яго затрымлівалі разам зь іншымі лекарамі, якія пратэставалі супраць гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
У 2023 годзе ўлады ліквідавалі Беларускае таварыства лекараў (існавала з 1996 году), Віцебскую асацыяцыю алерголягаў і імунолягаў, міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Здароўе дзецям», у 2024-м — мясцовы дабрачынны фонд «Анкалягічная альтэрнатыва», Беларускае таварыства оталярынголягаў і іншыя арганізацыі, якія займаліся прасоўваньнем і папулярызацыяй тэмы мэдыцыны і здаровага ладу жыцьця.
Пасьля 2020 году ў Беларкусі назіраецца масавая эміграцыі мэдыкаў. Паводле стану на канец 2023 году:
- У рэспубліканскім банку вакансій на канец кастрычніка 2023 гооду было 4894 заяўкі на лекараў-спэцыялістаў (у канцы красавіка іх было 4829, студзеня — 4545, у канцы чэрвеня мінулага году — 3862).
- Ня менш як 205 беларускіх мэдыкаў страцілі працу з палітычных матываў, паведамляла ініцыятыва «Белыя халаты» са спасылкай на Фонд мэдычнай салідарнасьці.
- Сама меней 17 чалавек перасьледавалі ў крымінальным парадку. Мінімальны тэрмін пакараньня — 1,5 года абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, максымальны — 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
- Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у сыстэме аховы здароўя працуе 308 тысяч чалавек.
- Зь іх непасрэдна мэдычных работнікаў больш за 182 тысячы, у тым ліку больш за 51,5 тысячы лекараў-спэцыялістаў і больш за 112,8 тысячы сярэдніх мэдычных работнікаў.
- У арганізацыях аховы здароўя працуе каля 47,5 тысячы лекараў-спэцыялістаў і больш як 112,3 тысячы сярэдніх мэдработнікаў.
- У Беларусі няспынна павялічваецца ціск на трэці сэктар, колькасьць ліквідаваных некамэрцыйных арганізацый (НКА) расьце, заявіў старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэй (ЦНІ), экс-дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў 31 ліпеня на прэзэнтацыі дасьледаваньня «Баромэтар рэпрэсій у Беларусі» за другі квартал 2024 году.
- Па словах сацыёляга, у першым квартале зачынілася 92 НКА, у другім — 97.
- Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца чэрвеня 2024-га ў краіне ліквідавана ня менш за 1.696 некамэрцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
Форум