Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Роза Турарбекава пакінула Каардынацыйную Раду


Роза Турарбекава на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», 4 жніўня 2024 году.
Роза Турарбекава на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», 4 жніўня 2024 году.

Пра гэта палітычная аглядальніца паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале.

Пра гэта палітычная аглядальніца паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале.

«Я пакідаю Каардынацыйную Раду трэцяга скліканьня па шэрагу прычынаў, сярод якіх вызначальнымі сталі прычыны асабістага характару», — сказала яна.

Турарбекава падзякавала тым выбаршчыкам, якія на выбарах у Каардынацыйную раду галасавалі за сьпіс «Наша справа», лідэрам якога яна была.

Роза Турарбекава заявіла, што пункты праграмы «Нашай справы» сталі актуальнымі для ўсіх, але недастаткова проста ўключыць іх у сьпіс іншых задач. Іх рашэньне, сказала яна, вымагае нестандартных падыходаў і зьмены стратэгіі.

Паводле Турарбекавай, яна сфармулявала свае прыярытэты падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у тэзісах: «Беларусь — ня чорная дзіра», «Балянс паміж сэк’юрызацыяй і эўрапеізацыяй Беларусі».

Палітычная аглядальніца лічыць, што яе паплечнікі па фракцыі працягнуць працу над «імплемэнтацыяй праграмы ў Каардынацыйную раду».

Таксама яна падзякавала ўсім чальцам Каардынацыйнай рады за супрацу.

Выбары у Каардынацыйную раду трэцяга складу прайшлі 25–27 траўня. У галасаваньні ўзялі ўдзел 6723 чалавекі. Можна было прагаласаваць за адзін з 11 выбарчых сьпісаў.

Мандаты разьмеркаваліся наступным чынам:

  • Каманда Латушкі і рух «За Свабоду» — 28 мандатаў
  • Блёк Пракоп’ева-Ягорава — 13 мандатаў
  • «Эўрапейскі выбар» — 8 мандатаў
  • «Незалежныя беларусы» — 8 мандатаў
  • «Моладзевы наступ» — 8 мандатаў
  • «Наша справа» — 6 мандатаў
  • «Воля» — 6 мандатаў
  • «Хопіць баяцца» — 3 мандаты

Блёкі «Голас дыяспар — адзінства над межамі», «Краіна для жыцьця» і «Салідарнасьць» не пераадолелі трохадсоткавы бар’ер.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG