Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за пэрформанс на магіле ван Гога


Аляксей Кузьміч. Архіўнае фота
Аляксей Кузьміч. Архіўнае фота

Беларускага мастака Аляксея Кузьміча, якога 29 жніўня затрымалі ў Францыі, калі ён спрабаваў у рамках пэрформансу раскапаць магілу ван Гога, адправілі ў СІЗА на месяц. Яму пагражае дэпартацыя, паведамляюць «Белсат» і «Наша Ніва».

Як расказалі «Нашай Ніве» знаёмыя Аляксея Кузьміча, мастака ў дзень акцыі затрымала на могілках паліцыя, на наступны дзень мужчыну судзілі. Па выніках суду Кузьмічу прысудзілі месяц арышту, ён мусіць яго адбываць у ізалятары для замежнікаў. Калі мастак сплоціць штраф памерам у 1500 эўра, пакараньне могуць зрабіць умоўным.

Паводле знаёмых Аляксея, таксама яму пагражае дэпартацыя з Эўропы. Цяпер адвакаты мастака спрабуюць аспрэчыць гэтае рашэньне.

Некалькі гадзін таму Аляксей Кузьміч пасьпеў пакінуць на сваёй старонцы ў Facebook новы допіс пад сваім фатаздымкам з акцыі.

«Я адкапаў сваю глыбу. А што зрабіў для сьвету ты? [...] Зрабі ж нарэшце справу, вазьміся за рыдлёўку», – напісаў ён і пералічыў вядомых замежных літаратараў, актораў і мастакоў.

  • 29 ліпеня Аляксей Кузьміч, вядомы сваімі палітычнымі пэрформансамі, зладзіў акцыю ў Францыі на магіле Вінсэнта ван Гога ў 139-ю гадавіну з дня сьмерці славутага мастака. Ён апрануў белы гарнітур, нанёс на твар белы грым, прыйшоў на могілкі з рыдлёўкай і пачаў раскопваць магілу ван Гога. Кузьміч назваў сваю акцыю Renaissance і абгрунтаваў яе тым, што «невыносна жыць у сьвеце, дзе скончыліся мастакі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG