Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП прыйшоў у стралковы клюб, які разыграў затрыманьне жыхара на дзень нараджэньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У клюба, які няўдала пажартаваў з падарункам на дзень нараджэньня ўдзельніка, пачаліся праблемы.

Слуцкі стралковы клюб павіншаваў хлопца з днём нараджэньня, імітаваўшы затрыманьне. Цяпер у клюб прыйшоў сапраўдны АМАП.

Раней стала вядомай гісторыя, як слуцкі гідрабольны клюб Battlefield павіншаваў 15-гадовага падлетка з днём нараджэньня, імітаваўшы яго затрыманьне — на яго надзелі кайданкі, скамандавалі «мордай у падлогу», пасьля чаго прынесьлі торт, на якім трэба было задзьмуць сьвечкі.

Ролік клюб апублікаваў у інстаграме. Пасьля гэтага ў клюб прыйшлі самі сілавікі. Адзін з праўладных каналаў напісаў пра затрыманьне арганізатараў розыгрышу, якім выпісалі пратаколы за «дробнае хуліганства». Яны знаходзяцца ў ІЧУ.

Допіс у інстаграме зь відэа розыгрышу ўжо выдалены са старонкі, на якой зьявіўся.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG