Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы алімпійскі дзень: вынікі беларусаў


Тацяна Клімовіч, веславаньне
Тацяна Клімовіч, веславаньне

У суботу праходзіць першы дзень спаборніцтваў XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, якія працягнуцца па 11 жніўня.

Беларуска Тацяна Клімовіч выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў па акадэмічным веславаньні, яна заняла другое месца, За выхад у паўфінал спартоўкі будуць змагацца 30 ліпеня.

Беларус Яўген Залаты выйшаў у 1/4 фіналу турніру па акадэмічным веславаньні, прадэманстравашы найлепшы час – 6 хв. 51 сек. Чвэрцьфінальныя заезды на Алімпійскім водным стадыёне ў Вер-Сюр-Марн заплянаваныя на 30 ліпеня.

Беларуская раварыстка Ганна Церах заняла 29-е месца з 35-ці у фінале гонкі з паасобным стартам. Адставаньне ад пераможцы склала крыху больш як 5 хвілінаў. Церах 4 жніўня выступіць у групавой гонцы.

Беларускі плывец Ільля Шымановіч у кваліфікацыі на дыстанцыі 100 мэтраў брасам паказаў трэці вынік і выйшаў у паўфінал. Але ў фінал не прайшоў.

Беларусь на гэтых гульнях прадстаўляюць 17 спартоўцаў.

  • Роварны спорт: Ганна Церах.
  • Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
  • Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
  • Барацьба: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў
  • Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
  • Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
  • Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
  • Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
  • Тэквандо: Георгі Гурцыеў.

Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG