Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўхваліла закон, які дазваляе памежнікам выкарыстоўваць зброю на беларускай мяжы


Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота Reuters
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота Reuters

Польскія заканадаўцы ў пятніцу прагаласавалі за тое, каб дазволіць сілам бясьпекі выкарыстоўваць зброю ў адказ на актыўныя пагрозы, у тым ліку на мяжы зь Беларусьсю, паведамляе Reuters.

Рада Эўропы, праваабарончыя арганізацыі і актывісты выказалі занепакоенасьць тым, што паліцыя, памежнікі і вайскоўцы зараз змогуць дзейнічаць беспакарана.

Законапраект, які яшчэ патрабуе подпісу прэзыдэнта, быў прадстаўлены пасьля таго, як польскі жаўнер атрымаў сьмяротную нажавую рану на беларускай мяжы.

Польшча, сябра NATO і ЭЗ, абвінаваціла Менск у стварэньні штучнага мігранцкага крызісу на беларуска-польскай мяжы.

Новае заканадаўства «выключае крымінальную адказнасьць за ўжываньне сілавікамі зброі або непасрэднай сілы ў парушэньне правілаў», калі існавала пагроза для бясьпекі асобы або краіны, цытуе закон Euractiv.

Міністар унутраных справаў Польшчы Томаш Сямоняк заявіў, што гэта дасьць «ясны сыгнал падтрымкі людзям у форме, якія змагаюцца з агрэсіяй на мяжы».

Аднак, камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Майкл О'Флаэрці выказаў занепакоенасьць, што законапраект можа «спрыяць адсутнасьці падсправаздачнасьці і сьведчыць аб недастатковай прыхільнасьці забавязаньням у галіне правоў чалавека».

Раней у гэтым месяцы Польшча заявіла, што ўзмоцніць сваю вайсковую прысутнасьць і абарончыя ўмацаваньні ўздоўж беларускай мяжы з прычыны «пастаянных правакацый».

  • У чэрвені польскі жаўнер, які патруляваў мяжу, быў паранены нажом з-за пяцімэтровага мэталічнага плота, які Польшча пабудавала ў 2022 годзе для стрымліваньня мігрантаў. Польскае войска паведамляла і пра іншыя напады на вайскоўцаў на мяжы.
  • Апытанне IBRiS для штодзённай газеты Rzeczpospolita паказала, што каля 86% палякаў лічаць, што салдаты павінны мець магчымасьць выкарыстоўваць зброю для адпору мігрантам, якія ўжываюць сілу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG