Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для дзяцей палітвязьняў арганізавалі дабрачынны збор напярэдадні новага навучальнага году


Фонд BySol разам з партнэрамі праводзіць ужо традыцыйную акцыю збору дапамогі для дзяцей беларускіх палітвязьняў напярэдадні навучальнага году. Сем’і палітвязьняў ужо могуць падаць заяўку на атрыманьне дапамогі, а ўсе астатнія — падтрымаць акцыю ахвяраваньнем.

Сёлета акцыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту. З сабраных грошай плянуюць выплаціць па 100 эўра на кожнае дзіця бацькоў-палітвязьняў.

Традыцыйную дзіцячую акцыю сёлета арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць фонды BySol, By_Help, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby, з партнэрамі — Асацыяцыяй беларускага бізнэсу за мяжой і Association of Belarusians in America.

«Многія семʼі палітвязьняў адчуваюць фінансавыя цяжкасьці: адзін ці абое бацькі знаходзяцца ў зьняволеньні і ня могуць забясьпечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязьняў па іх вызваленьні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасьці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садку і школы палегчыць фінансавы цяжар для іх семʼяў», — адзначаюць арганізатары збору.

Яны заклікаюць усіх ахвотных узяць удзел у зборы, але падкрэсьліваюць: у мэтах асабістай бясьпекі «ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі».

Зьвярнуцца па дапамогу могуць чальцы семʼяў палітвязьняў, у якіх ёсьць дзеці дашкольнага ўзросту ці школьнікі 1–11 клясаў, а нехта з бацькоў (ці абое) знаходзіцца або знаходзіўся ў зьняволеньні. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 году.

У рамках папярэдняга збору «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі!» матэрыяльную дапамогу атрымалі 250 дзяцей палітвязьняў, адзначаюць арганізатары. Агулам удалося сабраць амаль 32 тысячы эўра, пасьля выплат у Фондзе засталося амаль 7 тысяч эўра — гэтыя сродкі залічылі на «школьны збор».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG