Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 500 асуджаных адправілі на ўборку наступстваў урагану на Гомельшчыне. Іх прыцягнуць і да ўборкі ўраджаю


Непагадзь. Ілюстрацыйнае фота
Непагадзь. Ілюстрацыйнае фота

Да ліквідацыі наступстваў урагану на Гомельшчыне актыўна прыцягваюць «хімікаў», тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспэкцыях і не працуе, і тых, хто знаходзіцца ў ЛПП. Таксама іх вырашылі прыцягнуць да ўборкі ўраджаю.

У Гомельскай вобласьці на ўборку наступстваў шторму з 16 ліпеня адправілі 474 грамадзян, якія маюць судзімасьць, заявіў начальнік УУС вобласьці Аляксандар Шастайла на нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме, паведамляе МУС Беларусі.

Толькі 24 ліпеня ў добраўпарадкаваньні вуліц на тэрыторыі вобласьці ўзялі ўдзел 159 чалавек, якія не працуюць і стаяць на ўліках у крымінальна-выканаўчых інспэкцыях. Яны дапамагалі камунальным службам прыбіраць гольле, лістоту, іншае сьмецьце, прыводзіць дарожную сетку ў бясьпечны для руху стан.

На раніцу 25 ліпеня ўдзел у разборах завалаў, рамонтных і дапаможных работах у вобласьці ўзялі 272 чалавекі, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых установах адкрытага тыпу і знаходзяцца ў ЛПП, удакладніў першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў — начальнік упраўленьня апэратыўна-рэжымнай работы Іван Мысьліцкі.

На нарадзе прынялі рашэньне, што тых, хто адбывае пакараньне на «хіміі» і знаходзіцца ў ЛПП, адправяць і на ўборку ўраджаю ў Лельчыцкім, Рэчыцкім і Калінавіцкім раёнах Гомельскай вобласьці. Яны будуць працаваць паводле 8-гадзіннага графіку. Іх абяцаюць забясьпечыць жытлом, харчаваньнем і «годнай зарплатай».

Па ўказаньні міністра вайскоўцы ўнутраных войскаў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, з 1 жніўня пачнуць уборку ўраджаю на сельгастэхніцы ў Добрускім раёне.

  • Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі спрычыніла маштабныя пашкоджаньні ў сыстэме электраперадачы, парушэньні водазабесьпячэньня. Гомельская вобласьць — адна з найбольш пацярпелых, асабліва пацярпелі Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Петрыкаўскі і Жлобінскі раёны.
  • Праз навальніцы з залевамі і шквалістым ветрам 14 ліпеня электрычнасьць зьнікла ці была парушаная ў 1960 населеных пунктах Беларусі.
  • Паводле інфармацыі МНС Беларусі, з прычыны стыхіі загінулі шэсьць чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG