Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы выбіраем свабоду». Камала Гарыс абвясьціла пра свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША


Камала Гарыс, архіўнае фота
Камала Гарыс, архіўнае фота

Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс 25 ліпеня заявіла, што возьме ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Пра гэта Гарыс паведаміла ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Х.

Камала Гарыс абвясьціла пра свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, якія пройдуць у лістападзе 2024 году.

«Я Камала Гарыс, і я балятуюся ў прэзыдэнты Злучаных Штатаў», — напісала яна ў X.

Таксама Гарыс разьмясьціла ў посьце перадвыбарчы відэаролік з тэкстам:

«На гэтых выбарах перад кожным з нас паўстае пытаньне: у якой краіне мы хочам жыць? Ёсьць людзі, якія лічаць, што мы павінны быць краінай хаосу, страху, нянавісьці. Толькі ня мы. Мы выбіраем нешта іншае.

Мы выбіраем свабоду. Свабоду не стаяць на месцы, але рушыць наперад. Свабоду быць у бясьпецы ад збройнага гвалту. Свабоду прымаць рашэньні адносна ўласнага цела. Мы выбіраем будучыню, дзе ніводнае дзіця не жыве ў галечы, дзе ўсе мы можам дазволіць сабе мэдыцынскае абслугоўваньне, дзе ніхто не стаіць па-над законам.

Мы верым у пэрспэктывы Амэрыкі і гатовыя змагацца за іх. Бо калі мы змагаемся, мы перамагаем. Так што далучайцеся да нас: заходзіце на сайт kamalaharris.com і прыступайце да працы».

  • 21 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што пакідае выбарчую гонку «ў інтарэсах партыі і краіны» і падтрымлівае віцэ-прэзыдэнтку Камалу Гарыс у якасьці новага кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе.
  • У першыя гадзіны пасьля адпаведнай заявы за кандыдатуру Гарыс выказаліся многія вядучыя палітыкі-дэмакраты і зоркі. У яе выбарчы фонд паступіла больш за 80 мільёнаў даляраў ахвяраваньняў ад 888 тысяч донараў.
  • Гарыс — фаварыт сярод магчымых намінантаў. Да вечара 23 ліпеня ніводзін з дэмакратаў, акрамя Гарыс, не абвясьціў пра намер змагацца за намінацыю. Губэрнатары некалькіх штатаў, якіх называлі магчымымі канкурэнтамі Гарыс, заявілі пра падтрымку яе кандыдатуры. Да іх далучылася былая сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG