Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе — лясныя пажары. Улады масава эвакуююць людзей


Лясны пажар у Канадзе, архіўнае фота
Лясны пажар у Канадзе, архіўнае фота

Пакуль што ратавальнікам цяжка спраўляцца зь ляснымі пажарамі. Іх плошча адно павялічваецца.

У паўночнай частцы канадзкай правінцыі Альбэрта — пяць значных лясных пажараў. У сувязі з гэтым пачалася эвакуацыя трох населеных пунктаў, паведамляе Reuters.

Агульная тэрыторыя трох грамадаў складае каля 62 тысяч гектараў, на ёй пражывае 5 тысяч чалавек. Альбэрта багатая нафтай, але лясныя пажары не пагражаюць здабычы.

Усяго ў правінцыі ўспыхнулі 158 лясных пажараў, 55 зь якіх выйшлі з-пад кантролю, што азначае, што плошча пажару будзе пашырацца. Адзначаецца, што ня ўсе пажары, якія выйшлі з-пад кантролю, патрабуюць эвакуацыі людзей.

«Чакаецца, што пажарная актыўнасьць будзе заставацца інтэнсіўнай на працягу выходных, паколькі захаваюцца гарачыя і сухія ўмовы», — гаворыцца ў заяве пажарнай службы Альбэрты.

У правінцыі задзейнічалі больш за 200 пажарных і дапаможнага пэрсаналу, 10 верталётаў і 43 адзінкі цяжкай тэхнікі. У пажарнай службе адзначылі, што прычынай пажару стала маланка.

Тым часам у суседняй правінцыі Брытанская Калюмбія, дзе зафіксавалі ўжо 319 актыўных лясных пажараў, у суботу выдалі загады аб эвакуацыі праз пажар, які выйшаў з-пад кантролю паміж двума азёрамі. Пра гэта паведаміла пажарная служба правінцыі.

За апошнія 24 гадзіны ў Брытанскай Калюмбіі ўспыхнулі 58 новых лясных пажараў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG