Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін беларускі спартовец атрымаў допуск на Алімпіяду ў Парыжы


Ілюстрацыйнае фота. У Парыжы перад Алімпіядай
Ілюстрацыйнае фота. У Парыжы перад Алімпіядай

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусьціў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы яшчэ аднаго спартоўцу зь Беларусі — Магамедхабіба Кадзімагамедава (вольная барацьба).

На сайце МАК не пазначана, ці прыняў спартовец запрашэньне, але Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі заявіў, што Кадзімагамедаў будзе ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях.

Такім чынам, ад Беларусі на Алімпіяду паедуць 17 спартоўцаў, яны будуць выступаць як індывідуальныя нэўтральныя спартоўцы ў 9 відах спорту:

  • акадэмічнае веславаньне (Яўген Залаты і Тацяна Клімовіч),
  • барацьба (Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў),
  • веласпорт (Ганна Церах),
  • веславаньне на байдарках і каноэ (Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна),
  • плаваньне (Аліна Змушка, Ільля Шымановіч і Анастасія Шкурдай),
  • скачкі на батуце (Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская),
  • стральба (Дар’я Чупрыс і Аляксандра Пятрова),
  • тэквандо (Георгі Гурцыеў),
  • цяжкая атлетыка (Сюзанна Валадзько і Яўген Ціханцоў).

Зь беларусаў удзел у Алімпійскіх гульнях таксама прыме вядомая беларуская бягуха Крысьціна Ціманоўская — яна будзе выступаць за Польшчу.

На папярэдняй Алімпіядзе ў Токіё Беларусь прадстаўлялі 108 спартоўцаў.

Ня ўсе беларускія спартоўцы, якія заваявалі ліцэнзіі, атрымалі запрашэньне на Гульні ад МАК. Былі дапушчаныя да спаборніцтваў, але адмовіліся ад удзелу барцы Ягор Акуліч, Уладзіслаў Казлоў, Дзьмітры Зарубскі, Віялета Рэбікава, Крысьціна Сазыкіна, тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Беларускія і расейскія атлеты могуць спаборнічаць «у якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў» (без выкарыстаньня сьцяга, гімна і іншай сымболікі сваіх дзяржаў).

Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 году.

Алімпіяду ў Парыжы ўпершыню за дзесяцігодзьдзі не пакажуць па беларускай і расейскай дзяржаўнай тэлевізііі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG