Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт AirBaltic нечакана заляцеў у паветраную прастору Беларусі насуперак санкцыям. Што адбылося


Самалёт авіякампаніі AirBaltic, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Самалёт авіякампаніі AirBaltic, архіўнае ілюстрацыйнае фота

17 ліпеня самалёт авіякампаніі, які ляцеў з Латвіі ў Косава, быў вымушаны заляцець у паветраную прастору Беларусі з прычыны моцнай буры на мяжы Літвы і Польшчы, паведамляе Delfi са спасылкай на партал lrt.lt.

Самалёт AirBaltic Airbus A220-300 у ноч на 17 ліпеня, у 00.03 па мясцовым часе, вылецеў з Рыгі і павінен быў ляцець празь Літву і Польшчу ў Прышціну (Косава). З прычыны моцнае буры самалёт вымушаны быў заляцець у паветраную прастору Беларусі, дзе правёў 20 хвілінаў.

Авіякампаніям, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Эўразьвязу, забаранілі карыстацца паветранай прасторай Беларусі пасьля сытуацыі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

  • 23 траўня 2021 году ўлады Беларусі прымусова пасадзілі самалёт ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню. Беларускія спэцслужбы затрымалі пасажыраў рэйсу — аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога галоўнага рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкую актывістку, грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу.
  • У адказ краіны Эўразьвязу і ЗША ўвялі шэраг эканамічных санкцыяў адносна Беларусі. Акрамя гэтага, супраць Беларусі амаль адразу ж увялі санкцыі авіяцыйныя. Ужо ў першыя дні пасьля інцыдэнту краіны ЭЗ цалкам закрылі сваё неба для палётаў беларускіх самалётаў, а сваім авіякампаніям не рэкамэндавалі выкарыстоўваць беларускую паветраную прастору. Да забароны з часам далучыліся нават Сэрбія і Ўкраіна. У выніку «Белавія» фактычна страціла магчымасьць выконваць большасьць ранейшых рэйсаў.
  • 20 ліпеня 2022 году ІСАО апублікавала канчатковую справаздачу пра інцыдэнт з лайнэрам Ryanair 23 траўня 2021 году. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.
  • 6 траўня 2022 году Горадзенскі абласны суд пакараў Сапегу 6 гадамі калёніі агульнага рэжыму. 7 чэрвеня 2023 году Софʼю Сапегу памілавалі, пасьля чаго перадалі дэлегацыі Прыморскага краю Расеі.
  • 3 траўня 2023 году на працэсе над рэдактарамі каналаў Nexta Рамана Пратасевіча асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 22 траўня было абвешчана, што Пратасевіч памілаваны ўказам Лукашэнкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG