Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі ўдарны дрон «Шахед» заляцеў у Беларусь


Расейскі ўдарны дрон Shahed («Шахед») у ноч на 13 ліпеня заляцеў у паветраную прастору Беларусі з Украіны. Паводле камандуючага Паветраных сіл Украіны Мікалая Алешчука, дрон накіраваўся ў Гомельскую вобласьць пасьля атакі на Данецкую і Харкаўскую вобласьці Ўкраіны.

«У ноч на 13 ліпеня 2024 году супернік атакаваў пяцьцю ўдарнымі бесьпілётнымі сьмяротнымі апаратамі тыпу Shahed-131/136 з Прыморска-Ахтарска Расейскай Фэдэрацыі, — напісаў Аляшчук у сваім тэлеграм-канале. — Чатыры варожыя БПЛА зьбітыя падразьдзяленьнямі мабільных агнявых груп Сіл абароны ў Данецкай і Харкаўскай абласьцях. Пяты выйшаў з паветранай прасторы Ўкраіны ў напрамку Гомельскай вобласьці Беларусі».

Пра знаходжаньне расейскага дрона «Шахед» у паветранай прасторы Беларусі паведаміла таксама маніторынгавая група «Беларускі гаюн». Паводле яе інфармацыі, каля трэцяй гадзіны ночы 13 ліпеня дрон перасёк беларуска-ўкраінскую мяжу ў раёне Лоева Гомельскай вобласьці і працягнуў рух на поўнач.

Паводле зьвестак «Беларускага гаюна», «Шахед» праляцеў над Гомлем і Жлобінам, увайшоў у Магілёўскую, а потым і ў Менскую вобласьці, наблізіўшыся да Жодзіна і Барысава. Маніторынгавая група сьцьвярджае, што ў раёне 5-ай гадзіны раніцы па трывозе на перахоп уздымалі верталёт Мі-24 і зьнішчальнік Су-30. Паводле зьвестак маніторынгавай групы, расейскі дрон увайшоў у Віцебскую вобласьць і, як мяркуецца, даляцеў ажно да Віцебска. Агулам ён праляцеў над тэрыторыяй Беларусі больш за 350 км. Што адбылося з дронам далей, невядома.

Афіцыйных паведамленьняў пра інцыдэнт ад беларускага ці расейскага бакоў не было.

Напярэдадні маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» таксама паведамляла пра падобнае здарэньне 11 ліпеня. Тады расейскі «Шахед», які таксама ляцеў з Украіны, паводле інфармацыі «Гаюна», знаходзіўся ў паветранай прасторы Беларусі сама меней гадзіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG