Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курсанту Акадэміі МУС пагражае да 25 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»


Судовая заля. Архіўнае фота
Судовая заля. Архіўнае фота

Суд над 21-гадовым Ільлём Нарышкіным пачнецца 22 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе.

Суд над курсантам Ільлём Нарышкіным мае пачацца 22 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе, паведаміла «Наша ніва».

Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў — «здрада дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца» (ч. 2 арт. 365 КК) і «ўдзел у вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, вэрбаваньне або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу» (ч. 1 арт. 361-3 КК). Яму пагражае пакараньне да 25 гадоў калёніі. Судзіць Нарышкіна будзе судзьдзя Юры Казакевіч.

Вядома, што Нарышкін родам са Слоніма, частку дзяцінства правёў у Горадні. Вучыўся ў Акадэміі МУС Беларусі, цяпер мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэту.

Нарышкін выступаў у розных конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканалу «Беларусь-2», якая называецца «Вежа», апошнія публічныя зьвесткі пра яго датуюцца сакавіком 2023-га, піша «Наша ніва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG