Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка».
«Белгазпрамбанк» абвясьціў, што з 5 ліпеня ўвёў часовыя абмежаваньні па апэрацыях з банкаўскімі картамі за межамі Беларусі. Па картах Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Cashalot, Visa Gold, Mastercard Gold, Mastercard World усталяваны ліміт на зьняцьцё наяўных — 300 даляраў у суткі, па Visa Platinum — 500 даляраў, а па Visa Infinite, Visa Infinite Optima, Mastercard Black Edtion, Mastercard World Elite — 1000 даляраў.
Па безнаяўных плацяжах за межамі краіны таксама зьявіліся абмежаваньні. Яны датычацца ў тым ліку апэрацый з выкарыстаньнем карткі «Белгазпрамбанка» на замежных інтэрнэт-рэсурсах. Па Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Cashalot, Visa Gold, Mastercard Gold, Mastercard World, Visa Platinum ліміт складае 2000 даляраў у суткі, па Visa Infinite, Visa Infinite Optima, Mastercard Black Edtion, Mastercard World Elite — 5000 даляраў.
Таксама банк увёў часовую забарону на апэрацыі за межамі Беларусі на карысьць крыптакашалькоў і арганізатараў азартных гульняў на грошы (гэта сярод іншага казыно, таталізатары, лятарэі).
«БНБ-Банк» зь 5 ліпеня ўвёў для сваіх кліентаў такія ж ліміты па апэрацыях за мяжой.
Форум