Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няўзораў лічыць, што месца Лукашэнкі ля Пуціна неўзабаве вызваліцца. Хто хацеў бы яго заняць?


Аляксандар Няўзораў
Аляксандар Няўзораў

Публіцыст Аляксандар Няўзораў называе сапраўдныя, на ягоную думку, прычыны візыту да Пуціна вугорскага прэм’ера.

— Мы бачым, што хмары згушчаюцца, павароты палітыкі і нашага з вамі лёсу становяцца ўсё больш пакручастымі, — адзначыў Аляксандар Няўзораў у стрыме на сваім канале. — То Ле Пэн адмочыць глупства, то вугорскі Орбан пацягнецца асабіста за заробкам у Крэмль, то Фіца што-небудзь выкіне.

Але Орбана, паводле Няўзорава, «таксама можна зразумець — ён жа прадчувае, што месца ўлюбёнца хутка вызваліцца: Лукашэнка ў кепскім стане, і Орбан марыць пры Пуціне заняць гэтую ганебную, але прыемную пасаду. Таму яму, вядома, хочацца пацерціся аб ногі гаспадара».

  • На прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году расейскі журналіст, прадусар, рэжысэр Аляксандар Няўзораў быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна, аднак цяпер ён актыўна выступае за вяртаньне Крыму Ўкраіне і поўнае вызваленьне Данбасу. У красавіку 2022 году Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла Няўзорава ў сьпіс СМІ – «іншаземных агентаў». Цяпер журналіст знаходзіцца па-за межамі Расеі.
  • Раней Басманны раённы суд Масквы завочна вынес вырак журналісту Няўзораву — 8 гадоў зьняволеньня ў справе аб распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскую армію.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG