Перамовы адбыліся 4 ліпеня ў Рызе падчас двухдзённага візыту беларускай дэмакратычнай лідэркі ў Латвію, піша «Позірк».
Сваю пазыцыю Байба Бражэ выказала ў сувязі з вызваленьнем першых палітвязьняў, анансаваным 2 ліпеня Аляксандрам Лукашэнкам.
Бакі абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, у тым ліку рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненьні да актывістаў грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, паведамляе прэс-служба латвійскага МЗС. Міністар «пацьвердзіла непахісную падтрымку Латвіяй намаганьняў беларускай апазыцыі па стварэньні свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў Эўропе».
Адзначаецца, што Ціханоўская «высока ацаніла цьвёрдую пазыцыю Латвіі ў дачыненьні да рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, ягонай ролі ў выкарыстаньні нелегальнай міграцыі і падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны».
Палітыкі «пагадзіліся зь неабходнасьцю ўзмацніць і сынхранізаваць рэжым санкцый ЭЗ супраць Беларусі з санкцыямі, накіраванымі супраць Расеі».
- 5 ліпеня Ціханоўская возьме ўдзел у дыялёгавым фэстывалі LAMPA. Разам з парлямэнцкім сакратаром МЗС Латвіі Дацэ Мэлбардэ яна выступіць на дыскусіі «Балтыйскія краіны і чацьвёртая сястра». Тэма — нацыянальная ідэнтычнасьць і палітычны выбар, паведамляе замежнапалітычнае ведамства.
Форум