19 чэрвеня каля 23:30 на аўтадарозе М-1 Берасьце — Менск — мяжа з Расеяй адбылася буйная аўтамабільная аварыя. Трагічнае здарэньне мела месца паблізу вёскі Лясной, паведамілі ў МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Renault сутыкнуўся з са спадарожным грузавым аўтамабілем MAN, які ішоў паперадзе.
Аўтамабіль францускай маркі перакуліўся, і зь ім сутыкнуўся мікрааўтобус Volkswagen, які ехаў наступным.
У выніку зь сямі чалавек, якія ехалі ў Renault, шасьцярых даставілі ў лякарню, дзе адзін з пасажыраў — 81-гадовы расеец — сканаў.
Форум