Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У порце Пецярбургу прыпынілі перавалку беларускага калію, бо не дамовіліся пра цану, — «Фонтанка»


Порт Пецярбургу, ілюстрацыйнае фота
Порт Пецярбургу, ілюстрацыйнае фота

Кампанія «Балтыйскі суднамэханічны завод» (БСМЗ) у порце Пецярбургу прыпыніла перавалку мінэральных угнаеньняў па кантракце з кампаніяй «Беларуськалій», паведаміла расейскае выданьне «Фонтанка».

Прычына ў тым, што вытворца і экспартэр калійных угнаеньняў не пагадзіўся з цаной перавалкі, цытуе выданьне экспэртаў, знаёмых з сытуацыяй. Цяпер вядуцца перамовы пра цану, і ў агляднай будучыні перавалка беларускіх угнаеньняў будзе адноўлена, запэўнілі ў кампаніі.

Як адзначае «Фонтанка» тэрмінал БСМЗ ствараўся ў тым ліку з прыцэлам і на беларускіх партнэраў, калі праз санкцыі «Літоўская чыгунка» разарвала зь «Беларуськаліем» кантракт на перавозку 12 мільёнаў тон угнаеньняў у год.

Транспартную апрацоўку ўгнаеньняў «Беларуськалію» на тэрмінале БСМЗ запусьцілі ў канцы 2022 году. За 2023 год БСМЗ перагрузіў каля двух мільёнаў тон беларускіх угнаеньняў, атрымаў за гэта 3,1 мільярда расейскіх рублёў і закрыў год з чыстым прыбыткам 579 мільёнаў рублёў (амаль 7 мільёнаў даляраў), піша «Фонтанка».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG