Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі спадзяюцца на ўступленьне ў БРІКС у кастрычніку


Сяргей Алейнік
Сяргей Алейнік

Менск спадзяецца на ўступленьне Беларусі ў БРІКС пасьля маючага адбыцца кастрычніцкага саміту ў Казані.

«Беларусь цалкам падзяляе мэты і падыходы БРІКС адносна фармаваньня новага справядлівага, сапраўды шматпалярнага сусьветнага парадку. У мінулым годзе наша краіна падала заяўку на ўступленьне ў сям’ю БРІКС. Спадзяёмся, што рашэньні маючага адбыцца саміту ў Казані дадуць магчымасьць нашай краіне атрымаць новы статус у аб’яднаньні», — цытуе міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка прэс-служба ведамства.

Паводле слоў Алейніка, краіны БРІКС, «якія валодаюць вялізнымі тэхналягічнымі, фінансавымі, чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі, могуць зрабіць істотны ўнёсак у пабудову больш бясьпечнага і квітнеючага сьвету».

Беларусь, у сваю чаргу, гатовая паспрыяць супольным намаганьням, у тым ліку ў справе ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу, дадаў міністар.

«Патэнцыял БРІКС велізарны. Нам неабходна аб’яднаць нашы намаганьні супраць фрагмэнтацыі міжнароднай гандлёвай сыстэмы, супраць узмацненьня пратэкцыянізму і ўвядзеньня незаконных аднабаковых прымусовых захадаў», — сказаў ён.

На думку Алейніка, паспрыяць хутчэйшаму ўступленьню Беларусі ў БРІКС дапаможа тое, што дзяржава — адзін зь вядучых сусьветных экспартэраў калійных угнаеньняў і шэрагу катэгорый харчовых тавараў, а таксама машын і тэхналёгій у галіне сельскай гаспадаркі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG