Супрацоўнікі літоўскай мытні затрымалі на памежным пункце пропуску «Меднікі» аўтамабіль Jaguar, якім кіраваў грамадзянін Расеі і ўвозіў зь Беларусі дэталі для агнястрэльнай зброі.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні мытні, расеец меў дазвол на жыхарства ў Латвіі.
«У час мытнага дагляду канфіскавалі 21 ручку для зброі, 5 рэгуляваных складных прыкладаў з рэгуляванай падушкай, 9 вінтовачных кабур, 21 кранштэйн для мацаваньня спэцсродкаў на зброі», — удакладнілі ў мытні.
Маркаваньне на дэталях сьведчыць аб тым, што яны прызначаюцца для агнястрэльнай зброі.
Тавар сканфіскавалі і цяпер высьвятляюць, ці ўваходзіць ён у пералік прадукцыі вайсковага або двайнога прызначэньня.
Форум