Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад вызваліў ад ПДВ 137 відаў імпартнай тэхнікі – ад прасаў да частак ядзерных рэактараў


Прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка

137 відаў імпартнага тэхналягічнага абсталяваньня, камплектуючых і запчастак вызваленыя ад падатку на дабаўленую вартасьць, вынікае з пераліку, зацьверджанага пастановай Савета міністраў № 408 ад 5 чэрвеня.

Пазыцыі ў дакумэнце, апублікаваным 8 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адпавядаюць кодам таварнай намэнклятуры зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Эўразійскага эканамічнага саюза, піша «Позірк».

У пераліку пазначаныя асобныя вырабы з плястмас, абразівы, катлы, печы, часткі турбін, прывадныя рамяні, рухавікі і пнэўматычныя сілавыя ўстаноўкі, гідраўлічныя агрэгаты, розныя помпы і іх часткі, вентыляцыйнае, кампрэсарнае, ахаладжальнае абсталяваньне, некаторае машыны, мэханізмы і абсталяваньне для прамысловасьці – мэдыцынскай, тэкстыльнай, папяровай, тытунёвай, харчовай (мукамольнай, кандытарскай, цукровай, піваварнай), цэнтры і станкі для апрацоўкі, пілы ды інш.

Увагу «Позірка» зьвярнулі на сябе ўвагу такія пазыцыі, якія фігуруюць у сьпіце, як электрапрасы, чыгуначныя лякаматывы, маторныя вагоны – пасажырскія, таварныя і багажныя, а таксама часткі ядзерных рэактараў і неапрамененыя цеплавыдзяляльныя элемэнты для іх.

Пастанова прынятая на падставе ўказа № 77 ад 4 сакавіка «Аб вызваленьні ад падатку на дабаўленую вартасьць».

3-4 чэрвеня зь візытам у Беларусі знаходзіўся расейскі прэм'ер Міхаіл Мішусьцін. Афіцыйныя агенцтвы паведамлялі, што асаблівую ўвагу падчас візыту надалі транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнаму рэгуляваньню.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG