Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вызваліў чатырох закладнікаў з сэктару Газа, яны былі ў палоне 8 месяцаў


27-гадовы Андрэй Казлоў, вызвалены з палону ХАМАС
27-гадовы Андрэй Казлоў, вызвалены з палону ХАМАС

Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) вызваліла з палону чатырох закладнікаў, якіх баевікі ХАМАС узялі ў палон 7 кастрычніка 2023 году падчас нападу на музычны фэстываль Nova, які праходзіў у кібуцы Рэйм непадалёк ад сэктара Газа, паведамляе прэс-служба ЦАХАЛ.

Паводле інфармацыі ізраільскага войска, закладнікаў удалося выратаваць падчас апэрацыі ў лягеры ўцекачоў Нусэйрат у сэктары Газа.

Вызваленыя 25-гадовая Ноа Аргамані, 21-гадовы Альмаг Мэір-Ян, 40-гадовы Шломі Зіў і 27-гадовы Андрэй Казлоў, у якога ёсьць ізраільскае і расейскае грамадзянства.

25-гадовая Ноа Аргамані пасьля вызваленьня
25-гадовая Ноа Аргамані пасьля вызваленьня
Адзін з вызваленах закладнікаў
Адзін з вызваленах закладнікаў

Стан усіх чацьвярых здавальняючы, іх даставілі ў бальніцу для далейшага мэдыцынскага абсьледаваньня.

Паведамляецца, што ізраільскія вайскоўцы адначасова зьдзейсьнілі два рэйды на абʼекты ХАМАС у Нусэйраце і ў ходзе апэрацыі ў гэтым раёне нанесьлі авіяўдары па абʼектах групоўкі. Падкадкантрольнае ХАМАС міністэрства аховы здароўя сэктару Газа заявіла пра вялікую колькасьць ахвяраў.

  • 7 кастрычніка Ізраіль зазнаў ракетны ўдар з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Агулам ХАМАС захапіў у палон больш за 240 чалавек і забіў каля 1200. За час паўзы ў баявых дзеяньнях былі з палону вярнулі 110 чалавек, яшчэ каля 120 застаюцца ў закладніках. Некаторыя зь іх былі завочна абвешчаныя памерлымі ізраільскімі ўладамі. Як сьцьвярджае падкантрольнае ХАМАС міністэрства аховы здароўя Газы, з палестынскага боку загінулі больш за 36 тысяч чалавек – незалежна гэтыя зьвесткі пацьвердзіць немагчыма.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG