Лінкі ўнівэрсальнага доступу

74-гадоваму пэнсіянэру з Хойнікаў прысудзілі 3,5 года калёніі паводле «палітычных» артыкулаў і за калекцыю боепрыпасаў


Гомельскі абласны суд. Архіўнае фота
Гомельскі абласны суд. Архіўнае фота

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу супраць 74-гадовага пэнсіянэра з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка.

Пэнсіянэра Анатоля Кірэйчыка абвінавацілі па некалькіх артыкулах:

  • арт. 188 КК («Паклёп»),
  • арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»),
  • арт. 391 КК («Абраза судзьдзі альбо народнага засядацеля»)
  • і ч. 2 арт. 295 КК («Незаконнае захоўваньне боепрыпасаў»).

Судзьдзя Яўген Шаршнёў прызначыў Кірэйчыку 3 гады і 6 месяцаў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь.

Суд таксама вырашыў спагнаць з абвінавачанага маральную шкоду на карысьць пацярпелых.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG