Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская накіравала ліст уладам Літвы ў сувязі з забаронай увозу харчоў грамадзянамі Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская, ілюстрацыйнае фота
Сьвятлана Ціханоўская, ілюстрацыйнае фота

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай працягвае кансультацыі з прадстаўнікамі ўраду Літвы ў пытаньнях абмежаваньняў на ўвоз харчовай прадукцыі зь Беларусі фізычнымі асобамі, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паводле яго, Ціханоўская накіравала літоўскім уладам ліст з тлумачэньнем сытуацыі. «Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшыя дні атрымаецца знайсьці рашэньне, каб зьмякчыць абмежаваньні ў дачыненьні да беларускіх грамадзян, якія ўяжджаюць у Літву як фізычныя асобы», — сказаў ён.

«Любыя абмежаваньні, гэтаксама як і санкцыі, павінны біць па рэжыме, а не па беларусах», — падкрэсьліў Вячорка.

3 чэрвеня пачала дзейнічаць забарона на імпарт у Літву больш як 2,8 тысячы найменьняў тавараў беларускай і расейскай вытворчасьці. У дакумэнце не было канкрэтызавана, каго менавіта закрануць абмежаваньні.

Пад забарону трапілі 24 групы прадукцыі, у тым ліку жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малочныя прадукты, яйкі, натуральны мёд, прадукты нежывёльнага паходжаньня, расьліны, гародніна, садавіна, кава і спэцыі, збожжа, трава, алей, напоі, тытунь і г.д. Абмежаваньні ня тычацца прадукцыі, якая ня мае «альтэрнатыўных крыніц імпарту»: некаторых відаў грыбоў, ягад, расьлінных матэрыялаў для пляценьня, патакі, асобных кармоў для жывёлаў ды інш.

У Літве сьцьвярджаюць, што гэтае рашэньне дазволіць аслабіць эканомікі Беларусі і Расеі, умацаваць нацыянальную бясьпеку Літвы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG