Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пераносіць тэрміны ўвядзеньня буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю


Прэм’ер-міністар Дональд Туск. Ілюстрацыйнае фота
Прэм’ер-міністар Дональд Туск. Ілюстрацыйнае фота

Заплянаванае на 4 чэрвеня ўвядзеньне 200-мэтровай буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы будзе перанесена на пазьнейшы тэрмін, заявіў 3 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.

Вядзецца праца «над [адпаведным] указам міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі», заявіў міністар.

«Мы не чакаем, што гэтае рашэньне будзе прынятае заўтра. Мы хочам мець яшчэ крыху часу, некалькі дзён, каб параіцца зь мясцовымі ўладамі, нацыянальным паркам, грамадзкімі арганізацыямі», — цытуе яго RMF FM.

Рашэньне, «за якое выступаюць пагранічнікі, паліцыя і армія», павінна «максымальна ўлічваць інтарэсы мясцовага насельніцтва, мясцовых прадпрымальнікаў», падкрэсьліў міністар.

Паводле яго слоў, урад ужо прыняў «гнуткую формулу адлегласьці ад мяжы», каб улічваць інтарэсы розных бакоў.

У параўнаньні зь мінулым годам колькасьць спробаў незаконнага перасячэньня польска-беларускай мяжы павялічылася ўдвая, паведаміў кіраўнік польскага МУС, адзначыўшы рост агрэсіі мігрантаў «у адносінах да салдат і афіцэраў».

«Кіданьне галінаў, камянёў, стрэлы ў польскіх афіцэраў павінны знаходзіць адэкватны адказ», — падкрэсьліў ён.

«Няма ніякіх сумневаў у тым, што мы маем справу з сплянаванымі і ўсьвядомленымі дзеяньнямі іншых краін у гэтай галіне. 90 працэнтаў людзей, якія спрабуюць перасекчы польскую мяжу, маюць расейскія візы. Яны прыбываюць у Расею і ўвозяцца адтуль», — падкрэсьліў Семаняк.

29 мая прэм’ер-міністар Дональд Туск заявіў аб плянах аднавіць 200-метровую буфэрную зону на польска-беларускай мяжы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG