На поўдні Нямеччыны змагаюцца з паводкамі. Мінулай ноччу ў 10 раёнах Баварыі быў абвешчаны рэжым стыхійнага бедзтва, у некаторых месцах жыхароў папрасілі пакінуць свае дамы, паведамляюць усясьветныя інфармацыйныя агенцтвы.
У Эльдэрне, прыкладна ў ста кілямэтрах ад Мюнхэну, можа адбыцца прарыў дамбы, многія дарогі затопленыя. Мінулай ноччу ў Бадэн-Вюртэмбэргу з-за апоўзьня, выкліканага патокам вады, сышлі з рэек два вагоны пасажырскага цягніка.
«Узровень вады ўсё яшчэ падымаецца, таму мы эвакуюем людзей з гэтай магістралі. Зараз над гэтым працуем мы чацьвёра. З дапамогай транспартных сродкаў або нашых лодак, усё, што трэба, таму што ў некаторых месцах яна не такая глыбокая, каб па ёй можна было перамяшчацца, але ў некаторых месцах плынь занадта моцная, і гэта будзе вельмі цяжка», — сказаў адзін з ратавальнікаў HRT.
Паводкі становяцца ўсё больш сур'ёзнымі і могуць прывесьці да ахвяр. Пакуль пацярпелых няма.
Форум