Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 154 тысячы работнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягвае расьці недахоп працоўнай сілы. Паводле стану на 1 чэрвеня, на момант публікацыі артыкулу, у агульнарэспубліканскім банку вакансіяў было 154 008 прапановаў працы, пры гэтым рэзюмэ тых, хто шукае працу, — усяго 12 776.

Калі параўнаць з папярэднімі месяцамі, гэта чарговы антырэкорд: 29 траўня ў агульнарэспубліканскім банку вакансіяў было 153 902 прапановы працы, на 22 красавіка ў цэлым па Беларусі не хапала 146,6 тысячы работнікаў, на 26 сакавіка — 141 тысяча работнікаў, а на 27 сьнежня ў агульнарэспубліканскай базе вакансій было амаль 137,5 тысячы абвестак.

За апошні месяц у базу дадаліся яшчэ 64 355 вакансіяў, зь іх толькі за апошні тыдзень — 17347.

Найбольш вакансіяў у Менску — 39 151 вакансія, за ім Менская вобласьць — 24 196 вакансіяў, далей Берасьцейская вобласьць (20 494 вакансіі), Гарадзенская (18 654), Віцебская (17 853), Гомельская (17 292) і Магілёўская (16 329).

  • Аляксандар Лукашэнка 9 красавіка прызнаў «павальны дэфіцыт кадраў» на заводах. На некаторых прадпрыемствах не хапае па некалькі тысячаў супрацоўнікаў, прычым для асобных вакансіяў прапануюць нядрэнныя заробкі.
  • У 2023 годзе колькасьць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася на 49,5 тысячы чалавек.
  • У апошніх апытаньнях кіраўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу на першае месца сярод бар’ераў, якія перашкаджаюць разьвіцьцю, выйшаў недахоп працоўнай сілы.
  • Сярод фактараў, якія ўплываюць на недахоп кадраў у Беларусі, у тым ліку — масавы ад'езд беларусаў за мяжу ў сувязі з рэпрэсіямі ды іншымі фактарамі, а таксама звальненьні працаўнікоў «за палітыку».
  • У Міністэрстве працы Беларусі раней прызнавалі, што на рынку працы ўтварыўся дысбалянс попыту і прапановы. На фоне нястачы кадраў Мінпрацы нават пашырыла сьпіс прафэсій, у якіх у Беларусі змогуць працаваць іншаземцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG