Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча абвінаваціла двух беларусаў у дзеяньнях па заданьні выведкі Расеі, максымальнае пакараньне — пажыцьцёвае зьняволеньне


Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы
Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы

У Польшчы па падазрэньні ў дывэрсійнай дзейнасьці і працы на расейскую выведку затрымалі дваіх грамадзян Беларусі і аднаго паляка, паведаміла 29 траўня прэс-служба Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

Ім прад’явілі абвінавачаньні ва

  • ўдзеле ў дзейнасьці расейскай выведкі і правядзеньні дывэрсій на тэрыторыі Польшчы ў абмен на абяцаньне атрыманьня фінансавай выгады,
  • удзеле ў арганізаванай злачыннай групе, накіраванай на дзейнасьць зьнешняй выведкі супраць Польшчы.

Паводле прадʼяўленых абвінавачаньняў ім пагражае пазбаўленьне волі ажно да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Двух беларусаў і паляка затрымалі 27 траўня ў Варшаве і ў горадзе Прушкаве Паморскага ваяводзтва супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі (AWB), паведаміла прэс-служба агенцтва.

Пасьля прадʼяўленьня абвінавачаньняў беларусаў і паляка ўзялі пад варту на 3 месяцы ў рамках папярэдняга зьняволеньня.

Арышты прайшлі ў рамках расьсьледаваньня дзейнасьці арганізаванай злачыннай групы, задача якой — зьдзяйсьненьне дывэрсіяў, у прыватнасьці падпалаў, на замову расейскіх спэцслужбаў. Раней, у студзені 2024 году, Служба ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала грамадзяніна Ўкраіны, які рыхтаваўся падпаліць будынкі ва Ўроцлаве, піша прэс-служба AWB.

  • 28 траўня польскія СМІ пісалі пра затрыманьне двух беларусаў у Прушкаве, а таксама аўтамабіля Renault на беларускіх нумарах у варшаўскім мікрараёне Гоцлаў. У машыне знайшлі пустыя каністры, розныя тыпы кабэляў, вялікую колькасьць наяўных грошай у розных валютах, прадметы, якія нагадваюць батарэі, лом, а таксама некалькі тэлефонаў. Польскія ўлады афіцыйна не камэнтавалі прычыны затрыманьня беларусаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG