Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: З 2020 года больш за 5 тысяч чалавек асудзілі ў Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За чатыры гады па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі асуджана ня менш за 5.133 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Статыстычная справаздача са зьвесткамі аб палітычных рэпрэсіях апублікаваная 29 траўня на сайце арганізацыі. Праваабаронцы прымеркавалі яе да чацьвёртай гадавіны затрыманьня відэаблогера Сяргея Ціханоўскага.

  • Адзначаецца, што на 29 траўня 2024 год у Беларусі налічваецца 1.410 палітвязьняў, з іх 1.237 мужчын і 173 жанчыны (123 адбываюць пакараньне ў калёніях).
  • Усяго з 2020-га палітычнаму перасьледу падвергніся больш за 8 тысяч жанчын (1.154 асуджаныя па крымінальных справах).
  • Праваабаронцам вядома ня менш чым пра 254 палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі ў «асаблівай рызыцы» (16 чалавек з інваліднасьцю, 91 — з цяжкім станам здароўя, 65 — старэйшыя за 60 гадоў, 10 — з мэнтальнымі разладамі).
  • Самай старэйшай палітзьняволенай застаецца 74-гадовая Натальля Таран, прыгавораная да 3,5 года калёніі за камэнтары. Самай маладой — 16-гадовая грамадзянка Ўкраіны Марыя Місюк, якая, як сьцьвярджае дзяржпрапаганда, «стварыла анархісцкую ячэйку „Чорныя салаўі“ пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Ўкраіны».
  • Зь ня менш 5.133 палітычных прысудаў па крымінальных справах 40 вынесена завочна ў рамках спэцыяльнай вытворчасьці.
  • Мінімум 2.466 чалавек асуджаныя за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 293 (масавыя беспарадкі) КК.
  • Паводле зьвестак праваабаронцаў, за ахвяраваньні ў фонды і ініцыятывы па дапамозе пацярпелым ад рэпрэсій агулам асуджаныя 90 чалавек.
  • За «здраду дзяржаве» (арт.356 КК) асуджаны мінімум 51 чалавек.
  • Ня менш за 36.418 чалавек спазналі адміністрацыйны перасьлед з 29 траўня 2020 года. «Тысячы людзей прайшлі праз „суткі“ у жудасных умовах утрыманьня ў беларускіх ІЧУ», — адзначае «Вясна».
  • Мінімум 5,3 тыс. чалавек асуджаныя за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт.19.11 КаАП. Падставай для перасьледу звычайна становяцца падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы або рэпосты публікацый незалежных СМІ.
  • З 2020 года ў «сьпіс экстрэмістаў» уключана 4,1 тыс. чалавек. У «сьпіс тэрарыстаў» КДБ унёс больш за 400 прозьвішчаў.
  • Паводле зьвестак «Вясны», мінімум 114 палітвязьням узмацнілі пакараньне за «парушэньне ўнутранага парадку папраўчай установы» паводле арт. 411 КК. Як мінімум 76 пераведзена на турэмны рэжым, супраць 38 распачатыя новыя крымінальныя справы.
  • З моманту першых прысудаў па палітычна матываваных справах цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю з месцаў пазбаўленая волі не менш за 1.012 палітвязьняў.
  • Споўнілася тры гады з дня сьмерці ў шклоўскай калёніі № 17 палітзьняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Акрамя яго, у няволі памерла яшчэ пяцёра палітвязьняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.

Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.

У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.

Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.

«Архіпэляг БЕЛАГ». Як Беларусь ператвараюць у турму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:50 0:00

Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG