Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі «Талібану» прыедуць на форум у Расею, Пуціну прапанавалі выключыць яго са сьпісу забароненых арганізацый


Прадстаўнікі талібаў у Маскве. 2019
Прадстаўнікі талібаў у Маскве. 2019

Міністэрствы замежных спраў і юстыцыі Расеі далажылі Ўладзіміру Пуціну, што забаронены ў Расеі рух «Талібан» можна выключыць са сьпісу забароненых арганізацый.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэктара другога дэпартамэнту Азіі МЗС Расеі Заміра Кабулава.

У камэнтары агенцтву Кабулаў зазначыў, што МЗС Расеі «пазытыўна» ацаніў магчымае выключэньне «Талібану» са сьпісу забароненых арганізацый.

«Гэта [выключэньне „Талібана“ са сьпісу забароненых перад яго прызнаньнем] абавязковае. Бяз гэтага аб прызнаньні гаварыць будзе заўчасна. Таму гэтае пытаньне працягвае прапрацоўвацца. Усе меркаваньні даложаныя вышэйшаму кіраўніцтву Расеі. Чакаем прыняцьця рашэньня», — дадаў чыноўнік.

Акрамя таго, Кабулаў паведаміў, што Расея выказала жаданьне бачыць талібаў сярод удзельнікаў Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму.

«Традыцыйна афганцы зацікаўленыя ў працягу пашырэньня супрацоўніцтва ў закупцы нафтапрадуктаў у Расеі і іншых тавараў павышанага попыту. Вядома, пэрспэктыўна можна будзе пагаварыць аб выкарыстаньні транзытных магчымасьцяў Афганістану для пашырэньня таваразвароту з шырокім рэгіёнам», — цытуе яго ТАСС.

У сярэдзіне жніўня 2021 году талібы падчас імклівага наступу ўзялі пад кантроль усю тэрыторыю Афганістану, бяз бою захапіўшы сталіцу і найбуйнейшы горад Кабул. Да гэтага моманту радыкалы ўдзельнічалі ў перамовах з уладамі краіны аб стварэньні кааліцыйнага ўраду. Пасьля захопу ўлады прадстаўнікі руху заявілі, што ня маюць патрэбы ў кааліцыях і сфармуюць урад самастойна. Афганістан абʼяўлены «Ісламскім Эміратам», сьвецкая ўлада ў якім будзе знаходзіцца пад рэлігійным кантролем.

Краіны Захаду не прызнаюць «Талібан» законным урадам Афганістану. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што талібам трэба прайсьці доўгі шлях, калі яны хочуць міжнароднага прызнаньня. З 1996-га па 2001 год талібы ўжо былі фактычнымі кіраўнікамі краіны і абʼяўлялі яе ісламскім эміратам. Тады іхны ўрад фармальна прызнаваў толькі тры дзяржавы — Пакістан, Саудаўскую Арабію і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты.

Рада Бясьпекі ААН уключыў «Талібан» у сьпіс тэрарыстычных арганізацый у 2003 годзе. Раней Уладзімір Пуцін казаў аб тым, што Расея будзе імкнуцца да выключэньня руху «Талібан» са сьпісу забароненых тэрарыстычных арганізацый, але ў першую чаргу гэта павінна зрабіць Рада Бясьпекі ААН. Расейскія ўлады, не прызнаючы рух афіцыйна, рэгулярна праводзяць сустрэчы з талібамі ў Маскве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG