Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія ў Каардынацыйную Раду — першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс, заяўляе Ціханоўская


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Каардынацыйная рада (КР) ёсьць неад’емнай часткай структуры дэмакратычных сіл, плятформай для спрэчак і дыскусій, якая «дасьць магчымасьць беларусам уплываць на рашэньні сваіх лідэраў», заявіла Сьвятлана Ціханоўская 25 траўня ў сувязі з пачаткам выбараў у КР трэцяга складу.

На думку палітыка, КР «павінна адказваць на запыты беларусаў, абараняць іх інтарэсы», і ёй бы хацелася «там чуць і бачыць розныя галасы, новыя ідэі і людзей з рознымі поглядамі». «Мы ўсе розныя, але ў нас адна мэта — свабодная Беларусь», — падкрэсьліла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі у сваім тэлеграм-канале.

«Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласьці выбараў і сыстэмы галасаваньня, — сказала яна. — Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігодзьдзямі».

Ціханоўская падзякавала «усім, хто вылучаецца і галасуе», а таксама падтрымала тых, хто «ужо зазнаў рэпрэсіі за ўдзел у кампаніі, новыя крымінальныя справы і перасьлед блізкіх».

«Рэжым працягвае запалохваць і спрабуе сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу сваёй злачыннай уладзе», — лічыць палітык.

Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, згодна з першапачатковым плянам, мусяць завяршыцца ў 23:59 27 траўня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG