Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці 8 беларусам прысудзілі калёнію за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020-га


Сілавікі ў судзе Берасьця. Архіўнае фота
Сілавікі ў судзе Берасьця. Архіўнае фота

Суд Маскоўскага раёну Берасьця 20 траўня 2024 году вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Іх судзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Усіх іх асудзілі на зьняволеньне. Такое рашэньне вынес Яўген Брэган. У судовым пасяджэньні ўсе віну прызналі цалкам, паведамляе «Вясна».

Вядома, што Максім Собалеў, Глеб Клімовіч, Юлія Шаранава асуджаныя ў тым ліку паводле «наркатычных» артыкулаў.

Па выніках суду:

  • Віталь Варфаламееў, Аляксандар Тысевіч, Васіль Алексяюк і Мікалай Нікіцюк былі асуджаныя на 2 гады калёніі агульнага рэжыму кожны.
  • Мікіту Вайцюку прысудзілі адзін год калёніі агульнага рэжыму.
  • Максіму Собалеву паводле ч. 1 арт. 342 КК было прызначылі два гады пазбаўленьня волі. Але з нагоды таго, што ён ужо асуджаны паводле «наркатычнага» арт. 328, ч. 4 КК, шляхам частковага складаньня асноўных пакараньняў і поўнага далучэньня дадатковага пакараньня яму прысудзілі 12 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 3200 рублёў.
  • Юлію Шаранаву за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту асудзілі на 1,5 года зьянволеньня. Але праз тое, што яна была асуджаная паводле ч. 4 арт. 328 КК, ёй у выніку прызначылі 13 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам 3700 рублёў.
  • Глебу Клімовічу прызначылі паводле ч. 1 арт. 342 КК 2 гады зьняволеньня, і па сукупнасьці злачынстваў шляхам паглынаньня менш строгага пакараньня больш строгім яму канчаткова прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Як адзначаюць праваабаронцы, Юлія Шаранава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту з 10 да 11 жніўня 2020 году 16-гадовай, а Мікіту Вайцюку і Мікалаю Нікіцюку было па 17.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG