Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася праграма галасаваньня для выбараў у Каардынацыйную раду. Пакуль толькі для беларусаў замежжа


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Выбары ў орган адбудуцца 25 траўня.

Каманда Паўла Лібера распрацавала для выбараў у Каардынацыйную раду плятформу Belarus ID. Праграмісты называюць яе «бясьпечным рашэньнем для вэрыфікацыі чалавека і галасаваньня онлайн».

ІТ-спэцыялісты адзначылі, што зрабілі ўсё магчымае са свайго боку, каб зьвесткі людзей засталіся ў бясьпецы.

«Тым часам мы ня можам зрабіць для вашай уласнай бясьпекі больш за вас саміх. Просім вас пільна выконваць нескладаныя інструкцыі, якія вы ўбачыце ўнутры праграмы».

Галасаваць на выбарах у КР можна толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі, незалежна ад тэрміну дзеяньня. То бок з пратэрмінаваным пашпартам Рэспублікі Беларусь можна аддаць свой голас.

Асобна стваральнікі праграмы зьвярнуліся да беларусаў унутры краіны:

«Выбарнікі ўнутры Беларусі, дзеля вашай бясьпекі праграма ня будзе дасяжная ў РБ. Замест гэтага бліжэй да дня галасаваньня будзе апублікавана вэб-вэрсія. Сачыце за навінамі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG