З заўтрашняга дня ўзровень гранічных розьнічных цэнаў на маторнае паліва на АЗС складзе: АІ-92-К5-Эўра — 2,27 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,37 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 2,59 рубля, ДП-К5 — 2,37 рубля.
Апошні раз цэны на маторнае паліва ў Беларусі зьмяняліся 5 мая 2023 году. Тады канцэрн дзясяты раз запар абвясьціў аб іх зьніжэньні на 1 капейку.
«За гэты час цана расейскай нафты для беларускіх НПЗ вырасла ў 1,7 раза. Істотная зьмена каньюнктуры нафтавага рынку не дазваляе забясьпечваць эфэктыўную дзейнасьць прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь», — адзначае «Белнафтахім» у камэнтары да актуальнага рашэньня.
Па дарагоўлі бэнзіну Беларусь займае другое месца ў Эўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), дызэльнага паліва — чацьвёртае, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу штоквартальных зьвестак аддзелу галіновай і сацыяльна-дэмаграфічнай статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Форум