Пасьля адкрыцьця беларускімі ўладамі турыстычных агенцтваў на Блізкім Усходзе, якія прапануюць новы неафіцыйны маршрут у Эўропу, у 2021 годзе на мяжу Польшчы з Беларусьсю сталі зьяжджацца мігранты, што, на думку ЭЗ, прывяло да ўзьнікненьня крызісу.
Пасьля ўварваньня Расеі ва Украіну ў 2022 годзе адносіны сталі яшчэ больш напружанымі: Варшава павялічыла выдаткі на абарону і абвінаваціла Менск і Маскву ў спробах дэстабілізаваць Польшчу.
«Мы вырашылі інвэставаць 10 мільярдаў злотых у нашу бясьпеку, і найперш у бясьпеку ўсходняй мяжы, — заявіў Туск на прэс-канфэрэнцыі. — Мы пачынаем буйны праект па ўзмацненьні бясьпекі мяжы, уключаючы будаўніцтва сыстэмы ўмацаваньняў, а таксама ажыццяўленьне ляндшафтных і экалягічных рашэньняў, якія зробяць гэтую мяжу цяжкапраходнай для патэнцыйнага ворага».
Польскі прэмʼер не паведаміў падрабязнасьці аб характары будучых умацаваньняў.
Папярэдні ўрад Польшчы пабудаваў агароджу на польска-беларускай мяжы даўжынёй больш за 180 км і вышынёй 5,5 м для абароны ад нелегальнай міграцыі. Яго дапаўняе сыстэма кантралюючых камэраў і датчыкаў.
Форум