Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнкаўская рада па маралі зоймецца праблемай акультызму і лаянкі сярод моладзі


Паседжаньне Грамадзкай рады па маралі.
Паседжаньне Грамадзкай рады па маралі.

Адбылося чарговае паседжаньне Грамадзкай рады па маралі. Яна стварылі летам 2009 году па прапанове Беларускай праваслаўнай царквы і праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

У паседжаньні брала ўдзел Лілія Ананіч, былая міністарка інфармацыі. Паводле яе, рэкамэндацыі па разгледжаных пытаньнях вырашылі накіраваць кампэтэнтным інстанцыям.

«У дэталях размова ішла аб акультызьме і астралёгіі, лаянцы ў маладзёжным асяродзьдзі, неабходнасьці чыноўнаму люду, які дае дазволы на гастролі заежджых «зорак», больш пільна ўглядацца ў духоўна-маральныя аспэкты прапанаваных відовішчаў». – напісала Ананіч у сваім тэлеграм-канале.

У лютым 2021 года стала вядома, што пастановай ураду Лілію Ананіч зацьвердзілі кіраўніцай Рэспубліканскай экспэртнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ёй прыкмет праяўленьня экстрэмізму.

Шырокую вядомасьць Грамадзкая рада па маралі атрымалася ў сувязі з канцэртам гурту Rammstein у Менску ў 2010 годзе. Напярэдадні выступу грамадзкая рада па маралі заяўляла, што «творчасьць гурту зьяўляецца непрыхаванай прапагандай гомасэксуалізму, мазахізму ды іншых вычварэнстваў, жорсткасьці, гвалту і непрыстойнай лаянкі. На канцэртах групы часта жыўцом дэманструюцца полавыя акты паміж мужчынамі, семявывяржэньне і перайманьне нацыстаў». Аднак канцэрт Rammstein у Менску ўсё ж адбыўся.

Напярэдадні выступу ў Менску брытанскага выканаўцы Элтана Джона, Грамадзкая рада па маральнасьці зьвярталася да арганізатараў канцэрту з просьбай прадставіць відэазапісы папярэдніх выступаў сьпевака. «Мы супраць таго, каб зьдзекаваліся з маралі, зьдзекаваліся з нашых дзяцей, якія ідуць туды. Мы патрабуем, каб не паказвалі непрыстойнасьці, рэчы, на якія дзецям, дый дарослым таксама, глядзець ня трэба. Так што разьбярэмся». – казаў тагачасны старшыня рады Мікалай Чаргінец. Канцэрт Элтана Джона ў Менску таксама адбыўся.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG