Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці мастака-авангардыста Казімера Малевіча


Казімер Малевіч. Аўтапартрэт
Казімер Малевіч. Аўтапартрэт

Падзеі 15 траўня ў Беларусі і сьвеце.

Дзень у гісторыі

1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны ягоны верш «Мужык».

1948 — 5 арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.

1950 — у Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй.

1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.

1971 — у Лёндане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны, якімі доўгі час апекваўся айцец Аляксандар Надсан.

1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 году).

1988 — пачаўся першы этап вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

1990 — пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.

1993 — у Гомлі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.

У гэты дзень нарадзіліся

1845Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, геоляг і географ, дасьледчык Сібіру.

1882Уладыслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург, празаік, першы народны артыст Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1891 Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

Міхаіл Булгакаў
Міхаіл Булгакаў

1909Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

1922 Пётар Васілеўскі, пісьменьнік і кінарэжысэр. Сярод работ — фільм «Палеская легенда».

1926 Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

1936Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец.

Леанід Гаўрылкін, Максім Танк і Барыс Сачанка. Верасень 1984 г. З фондаў БДАМЛМ
Леанід Гаўрылкін, Максім Танк і Барыс Сачанка. Верасень 1984 г. З фондаў БДАМЛМ

1960 Кірыла Насаеў, хормайстар і музыколяг, Кстваральнік хору «Унія», удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Кірыла Насаеў, стваральнік хору «Унія»
Кірыла Насаеў, стваральнік хору «Унія»

1975 — нарадзіўся Алесь Міхалевіч, юрыст і палітык

1995 Ксенія Сітнік, сьпявачка, тэлевядоўца, журналістка, пераможца дзіцячай Эўравізіі-2005

У памяці

1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат.

1935 — памёр Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

1878 — памёр Эдвард Ян Ромэр, грамадзкі дзяяч і мастак.

2013 — памерла Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG