Урад Беларусі заснаваў імгненную электронную лятарэю «Свая гульня», мэтай правядзеньня якой вызначылі «атрыманьне дадатковых грашовых сродкаў на разьвіцьцё фізычнай культуры і спорту, у тым ліку алімпійскага і паралімпійскага руху».
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, арганізатарам новай электроннай лятарэі зьяўляецца зьяўляецца ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальныя спартовыя лятарэі».
Лятарэю стварылі на пяць гадоў.
Прадпрыемства «Нацыянальныя спартовыя лятарэі» створана на загад Міністэрства спорту і турызму Беларусі ад 25 жніўня 1999 году.
Як адзначаецца на сайце Міністэрства спорту і турызму Беларусі, кіраўніком прадпрыемства «Нацыянальныя спартовыя лятарэі» зьяўляецца Аляксей Алегавіч Турчын. Аналягічныя прозьвішча, імя і імя па бацьку меў ахоўнік колішняга прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага, які пазьней перайшоў у Службу бясьпекі прэзыдэнта Беларусі.
Апроч лятарэй, прадпрыемства займаецца букмэкерскай і гандлёвай дзейнасьцю.
Форум