Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на шпіталь у амэрыканскім штаце Масачусэтс, дзе адбылася апэрацыя.
62-гадовы Рычард Слэймэн пакутаваў на цяжкую форму хваробы нырак і перад апэрацыяй быў у крытычным стане. Паводле прадстаўнікоў шпіталю ў Масачусэтсе, няма сьведчаньняў, што ягоная сьмерць была вынікам трансплянтацыі.
У дадатак да хваробы нырак Слэймэн хварэў на дыябэт тыпу 2 і меў высокі ціск. У 2018 годзе яму перасадзілі чалавечую нырку, але праз 5 гадоў пачаліся праблемы зь яе працай.
Пасьля перасадкі сьвіной ныркі сёлета 16 сакавіка дактары пацьвердзілі, што новы орган функцыянуе нармальна і што пацыенту больш не патрэбны дыяліз — адмысловая мэдычная працэдура, якая ўжываецца, калі ныркі не працуюць.
Форум