Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаўскай вобласьці ідуць жорсткія баі


Наступствы расейскага ўдару ў Золачаве Харкаўскай вобласьці 1 траўня 2024 году, ілюстрацыйнае фота
Наступствы расейскага ўдару ў Золачаве Харкаўскай вобласьці 1 траўня 2024 году, ілюстрацыйнае фота

У суботу ў Харкаўскай вобласьці другі дзень ідуць жорсткія баі. Расея заявіла, што захапіла пяць населеных пунктаў, а Украіна ў сваю чаргу сьцьвярджае, што адбівае атакі і кантралюе сытуацыю.

Расейскія войскі пачалі ўварваньне з выкарыстаньнем бронетэхнікі раніцай у пятніцу. Міністэрства абароны Расеі паведаміла на брыфінгу, што яе войскі занялі вёскі Пляценёўка, Агірцава, Барысаўка, Пільна і Стрылеча на мяжы з Белгародзкай вобласьцю.

Аднак кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў заявіў, што на тэрыторыі ўсіх пяці прымежных вёсак яшчэ працягваюцца актыўныя баявыя дзеяньні.

Чыноўнік заявіў, што непасрэднай небясьпекі для другога па велічыні горада Украіны – Харкава няма і «няма ніякіх падстаў» пачынаць эвакуацыю прыкладна 1,3 мільёна харкаўчан, якія працягваюць жыць у горадзе, нягледзячы на рэгулярныя ўдары ракеты і бесьпілётнікаў.

«На дадзены момант супернік працягвае насядаць на поўнач нашай вобласьці, – сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі. – Нашы сілы адбілі дзевяць нападаў». Кіеў тэрмінова накіраваў падмацаваньні, каб справіцца з уварваньнем.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG