Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спыніла наступ на Харкаўшчыну. Стратаў тэрыторыі няма


Наступствы расейскага ўдару ў Золачаве Харкаўскай вобласьці 1 траўня 2024 году, ілюстрацыйнае фота
Наступствы расейскага ўдару ў Золачаве Харкаўскай вобласьці 1 траўня 2024 году, ілюстрацыйнае фота

Усе наступальныя дзеяньні расейскіх вайскоўцаў на поўначы Харкаўскай вобласьці адбітыя і стратаў тэрыторыі там няма, заявіў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

«Вораг пачаў новую хвалю наступальных дзеяньняў на поўначы Харкаўшчыны. Гэта населеныя пункты Харкаўскага і Чугуеўскага раёну. Ваўчанскі напрамак, у тым ліку. Нашы баявыя брыгады сустрэлі ворага агнём. Усе наступальныя атакі адбітыя. Стратаў тэрыторыі пакуль не дапусьцілі», — адзначыў чыноўнік.

Сінягубаў кажа, што расейскае войска спрабавала прарвацца ў прымежныя населеныя пункты, за 1-2 км ад мяжы з Расеяй.

«Цяпер там адбываюцца актыўныя баявыя дзеяньні», — сказаў чыноўнік і заклікаў жыхароў бліжэйшых да мяжы тэрыторый эвакуавацца.

«Для Харкава наземнай пагрозы няма, варожага наступальнага патэнцыялу пакуль не хапае», — падкрэсьліў Сінягубаў.

Раніцай і днём 10 траўня войскі РФ абстралялі некалькі прымежных з Расеяй грамадаў Харкаўскай вобласьці. У выніку атакі загінулі два чалавекі, яшчэ пяцёра былі параненыя, паведаміў старшыня абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG