Пазоў аб спагнаньні доўгу паступіў у судовы ўчастак № 257 маскоўскага раёну Мар’іна, зьвярнула ўвагу «Медиазона».
З карткі справы аб спагнаньні падаткаў і збораў вынікае, што судзьдзя Данара Сангаджыева ў той жа дзень адмовілася прыняць заяву падатковай да вядзеньня, адзначае выданьне. Чаму судзьдзя прыняла такое рашэньне і якія падаткі патрабавала спагнаць з Навальнага інспэкцыя, незразумела.
Пра гібель апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі «Палярны воўк» у Харпе расейскія ўлады абвясьцілі 16 лютага. У афіцыйным заключэньні аб сьмерці сьцьвярджалася, што 47-гадовы Аляксей Навальны памёр «з натуральных прычын». Паплечнікі апазыцыянэра называюць ягоную сьмерць забойствам. За час свайго зьняволеньня Навальны больш за 300 дзён правёў у ШЫЗА.
Як і ў выпадку з падатковай, нават амаль праз тры месяцы пасьля гібелі Аляксей Навальны значыцца ў пераліку «тэрарыстаў і экстрэмістаў», які вядзе Расфінманіторынг, адзначае «Медиазона».
Форум