Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве ня выпусьцілі ў Беларусь два элітныя пікапы Tesla. Завялі справу за парушэньне санкцый. ФОТА


Сканфіскаваныя на мяжы Літвы зь Беларусьсю аўтамабілі Tesla Cybertruck. Фота lrmuitine.lt
Сканфіскаваныя на мяжы Літвы зь Беларусьсю аўтамабілі Tesla Cybertruck. Фота lrmuitine.lt

Кіроўцаў затрымалі, але пасьля допыту адпусьцілі.

Літоўскія мытнікі на памежным пункце Салечнікі (зь беларускага боку Беняконі. – РС) затрымалі два электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 году вытворчасьці.

Як паведаміла мытня Літвы, аўтамабілі коштам больш за 200 тысяч эўра спрабавалі вывезьці ў Беларусь.

«Ёсьць падазрэньне, што гэтыя машыны пазьней плянавалі перавезьці і зарэгістраваць у Расеі», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Па факце кантрабанды і парушэньня міжнародных санкцый завялі крымінальную справу. Кіроўцаў затрымалі, але пасьля допыту іх адпусьцілі.

Што папярэднічала

Польшча, Літва і Латвія перасталі прапускаць празь межы зь Беларусьсю люксавыя аўтамабілі, на гандаль якімі з Расеяй наклалі санкцыі.

Журналісты-расьсьледнікі высьветлілі, што сетка беларускіх, расейскіх і эўрапейскіх кампаній у абыход санкцыяў увозіць з Эўропы ў Расею празь Беларусь ня толькі люксавыя аўтамабілі, але і грузавыя.

Паводле папярэдніх зьвестак, пастаўкамі прэміяльных аўтамабіляў заходніх брэндаў зь Беларусі ў Расею займаліся больш за 30 беларускіх кампаніяў.

Цяпер Эўракамісія прапануе ўніфікаваць санкцыі супраць Беларусі з уведзенымі супраць Расеі, каб пазьбегнуць магчымасьці іх абыходзіць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG