Палітык адразу засьцерагла, што «сёньня складана прадказаць, як будзе разьвівацца сытуацыя», цытуе Сьвятлану Ціханоўскую агенцтва «Позірк».
Разам з тым, паводле першага сцэнару, які прадугледжвае перамогу Ўкраіны ў разьвязанай супраць яе Расеяй вайне, «Беларусь атрымлівае яшчэ адзін гістарычны шанец».
«Чым слабейшы Пуцін, тым слабейшы Лукашэнка. Без падтрымкі Расеі рэжым Лукашэнкі ня зможа ўтрымаць уладу, што адкрывае для нас акно магчымасьцяў. Таму дапамога Ўкраіне для перамогі ў вайне — наш нацыянальны інтарэс».
Другі сцэнар — «кампраміс або пагадненьне з Пуціным, якая замарозіць канфлікт», і такога разьвіцьця падзей, паводле Ціханоўскай, «пажадана пазьбегнуць».
«У такой сытуацыі ёсьць рызыка, што ў Беларусі захаваецца статус-квоя і Беларусь застанецца пад кантролем Расеі. У абодвух дыктатараў зьявіцца час, каб умацаваць сваю ўладу і падрыхтавацца да новага нападу. Такі сцэнар небясьпечны ня толькі для беларускай незалежнасьці, але і для міру ў рэгіёне».
Трэці сцэнар прадугледжвае надыход пераменаў у Беларусі да перамогі Ўкраіны.
«Мы ня ведаем, што можа паслужыць штуршком: эканамічны крызіс, незадаволенасьць насельніцтва ці раскол элітаў. Нават адсутнасьць дыктатара на працягу пэўнага часу стварае вакуўм улады і паралізуе сыстэму. Такія зьмены могуць стаць пераломным момантам».
На думку Ціханоўскай, беларусы павінны быць гатовыя скарыстаць магчымасьць, калі яна зьявіцца.
Форум