Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Разановічу дадалі 9 месяцаў зьняволеньня за «непадпарадкаваньне адміністрацыі»


Дзьмітры Разановіч. Архіўнае фота
Дзьмітры Разановіч. Архіўнае фота

Па стане на 3 траўня ў Беларусі 1386 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Палітзьняволенаму анархісту Дзьмітрыю Разановічу дадалі 9 месяцаў зьняволеньня паводле артыкулу аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (артыкул 411 КК), піша тэлеграм-канал «Права на паўстаньне». Працэс над Разановічам пачаўся 26 сакавіка ў калёніі «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах. Аб падрабязнасьцях абвінавачаньня не паведамлялася.

  • У сакавіку Разановіча зьмяшчалі на 10 дзён у ШЫЗА.
  • У кастрычніку палітвязьня перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу — як паведамлялі, да сакавіка 2024 году.
  • Раней Дзьмітрыя Разановіча неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
  • Дзьмітрыя Разановіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году.
  • 22 сьнежня Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калёніі, Разановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG