Падчас акцыі і брыфінгу прагучалі зьвесткі «Рэпартэраў бязь межаў», згодна зь якімі ў сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь за год апусьцілася на 10 пазыцый і цяпер займае 167-ы радок сярод з 180 краінаў сьвету. На акцыю да лукіскай турмы сабраліся больш за 30 чалавек.
«Трымаемся праўды! Трымаемся разам!». У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку зьняволеных беларускіх журналістаў. ФОТА
У Сусьветны дзень свабоды прэсы журналісты сабраліся ля віленскай турмы «Лукішкі» на акцыю салідарнасьці з калегамі, якія ў Беларусі знаходзяцца ў вязьніцах за тое, што зьбіралі і паведамлялі людзям праўдзівыя навіны.

1
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, 35 супрацоўнікаў беларускіх мэдыя цяпер знаходзяцца за кратамі. Партрэт кожнага са зьняволеных журналістаў трымалі ў сваіх руках удзельнікі акцыі каля Лукіскай турмы.

2
Намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі перакананы, што такая салідарнасьць дапаможа палітвязьням-журналістам ня толькі пратрымацца за кратамі, але і раней выйсьці на волю.

3
«Сёньня мы вядзём размову ўжо нават не пра свабоду прэсы, а пра свабоду пэўных людзей. Некаторыя з нашых калег у турмах знаходзяцца ў асабліва жахлівых умовах: без камунікацыі, у карцарах, у памяшканьнях камэрнага тыпу, з хваробамі. Гэта Ксенія Луцкіна, Анджэй Пачобут, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Кацярына Андрэева. Ды ўсе журналісты перажываюць цяжкія праблемы. Каб нагадаць пра іх, мы цяпер тут і гаворым пра іх штодня. Бо толькі пры такой умове, калі яны не забытыя, ёсьць шанец на хуткае вызваленьне», — заявіў Барыс Гарэцкі.

4
У двары Лукіскай турмы ўдзельнікі акцыі тройчы праскандавалі па-беларуску і па-літоўску «Трымаемся праўды! Трымаемся разам!», а потым па чарзе выйшлі за турэмную браму з партрэтамі зьняволеных журналістаў — як сымбаль будучага вызваленьня калегаў.

5

6

7
Амбасадарка Літвы ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Аста Андрыяўскене таксама выказала падтрымку беларускім журналістам.
«Беларусь яшчэ ніжэй апусьцілася ў рэйтынгу свабоды прэсы і, вядома, можна аб гэтым толькі пашкадаваць. Але, знаходзячыся тут, сярод беларускіх журналістаў, не магу ня выказаць словы павагі за тое, што яны адстойваюць ідэалы свабоды ў сваёй краіне. Іх барацьба — як промні сьвятла сярод цемры», — мяркуе Аста Андрыяўскене.

8
Праваабаронца Леанід Судаленка

9
Сярод іх Ася Булыбенка, якая ў «справе студэнтаў» адбыла за кратамі 2 гады і мусіла выехаць з радзімы, бо яе затрымлівалі і пасьля вызваленьня. Ася прыгадала, як у гомельскай жаночай калёніі сустракалася з журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай, а раней на «Валадарцы» пазнаёмілася з былой супрацоўніцай тэлевізіі Ксеніяй Луцкіной.
«Дзяўчаты застаюцца там, і гэта такая тэма для мяне, што, як успамінаю, заўсёды сьлёзы. Мы зьбіраліся, размаўлялі, верылі ў тое, што хутка выйдзем. Даша сапраўды выйшла, а Каця адбывае новы тэрмін, і гэта жахліва. А ўчора я пачула пра Ксенію, што яна захварэла на запаленьне лёгкіх, — і таксама сьлёзы. Там мы ўсе падтрымлівалі адна адну, і я не магу іх не падтрымаць зноў», — сказала Ася Булыбенка.

10
Выступілі старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і старшыня Саюзу журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус. Яны казалі, што ў будучыні пракуроры, судзьдзі і сьледчыя, вінаватыя ў рэпрэсіях супраць журналістаў, абавязкова панясуць пакараньне згодна з законам, які забараняе перасьлед журналістаў за іх прафэсійную дзейнасьць.

11
Дайнюс Радзявічус паведаміў удзельнікам акцыі пра сваё асабістае рашэньне ўступіць у Беларускую асацыяцыю журналістаў.
«Папрасіўся да вас у БАЖ, бо буду вельмі рады апынуцца ў кампаніі такіх „добрых экстрэмістаў“, як вы. Гэтак хай будзе да таго часу, пакуль мы зноў ня станем проста журналістамі», — патлумачыў Дайнюс Радзявічус.

Форум