Дата дня
- 2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.
- Дзень сьцяга Рэспублікі Польшча, адзначаецца з 2004 году.
Таксама ў гэты дзень
1808 — у Гішпаніі пачалося паўстаньне супраць францускай акупацыі.
1892 — у Кіеве запушчаны першы электрычны трамвай.
1920 — у Менску выйшаў першы нумар часопіса «Рунь», рэдактар Янка Купала.
1933 — у нацысцкай Нямеччыне забароненая дзейнасьць усіх прафсаюзаў, кіраўнікі прафсаюзаў арыштаваныя.
1945 — камандзір абароны Бэрліну Гэльмут Вайдлінг падпісаў загад аб капітуляцыі нацысцкай сталіцы.
1984 — савецкі дысыдэнт фізык Андрэй Сахараў пачаў галадоўку (да 6 жніўня) пасьля таго, як савецкі ўрад адмовіў ягонай жонцы Алене Бонэр у дазволе на выезд за мяжу для таго, каб зрабіць неабходную апэрацыю.
2011 — спэцслужбы ЗША забілі ў Пакістане лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Усаму бін Ладэна.
У гэты дзень нарадзіліся
1729 — Кацярына ІІ, расейская імпэратрыца, пры якой Вялікае Княства Літоўскае стала часткай Расейскай імпэрыі.
1888 — Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.
У памяці
1519 — Леанарда да Вінчы, італьянскі мастак, архітэктар, мысьляр.
1997 — Валеры Шаблюк, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
2009 — Фёдар Шмакаў, беларускі актор, рэжысэр, народны артыст СССР.
Форум